Іўеўскі музей нацыянальных культур

  • Подписчики: 1 022 подписчиков
  • ID: 93873305
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
ivye_museum

Описание

Установа культуры "Іўеўскі музей нацыянальных культур" Вітаю Вас, паважанае спадарства! Адзіны ў краіне музей нацыянальных культур быў заснаваны ў горадзе Іўе ў чэрвені 2009 года. Адкрыццё адбылося 3 ліпеня таго ж года. Пастаянная экспазіцыя музея “Пад адзіным небам праз стагоддзі” знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй, культурай і рэлігіяй беларусаў, палякаў, татараў, яўрэяў, падкрэсліваючы магчымасць мірнага суіснавання розных рэлігій на адной невялікай тэрыторыі. Геаграфія наведвальнікаў музея пастаянна пашыраецца: Велікабрытанія, Марока, Італія, Японія, ЗША, Ізраіль, Германія, Польша, Швейцарыя, Аргенціна, Канада, Францыя, Эстонія, Літва, Латвія, Расія, Украіна. У рэакрацыйнай зале працуюць выставы работ мастакоў, мастакоў-фатографаў, народных майстроў, калекцыянераў, праводзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, дзеячамі культуры, з замежнымі гасцямі. У музеі працуе лялечны тэатр “Батлейка”. Супрацоўнікі музея ўласнымі сіламі распрацоўваюць сцэнарыі і выконваюць пастаноўкі. Распрацаваны турыстычныя маршруты “Іўе – шматканфесіянальнае” і “Залатое кальцо Іўеўшчыны”, падчас якіх экскурсанты знаёмяцца з гісторыяй і помнікамі архітэктуры горада Іўе і Іўеўскага раёна. Працуе кіёск па продажу сувенірнай прадукцыі. Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай да супрацоўніцтва! З павагай, дырэктар Кацярына Маскалевіч Тэлефон: 8 (01595) 6-80-36, 8(01595) 6-80-35 Сайт: http://ivye-museum.by/ e-mail: info@ivye-museum.by Адрас: 231337, Гродзенская вобласць, г. Іўе, вул. 17 Верасня, 9. Музей працуе: аўторак– нядзеля: 9.00 - 18.00 Панядзелак – выхадны дзень